Поделиться:
Анонс: ІМПАРТАЗАМЯШЧЭННЕ БЕЛАРУСКІХ САДАВОДАЎ – «Свая зямля», 2.09.2023
1 сентября 2023
Анонс: ІМПАРТАЗАМЯШЧЭННЕ БЕЛАРУСКІХ САДАВОДАЎ – «Свая зямля», 2.09.2023

Садаводы краіны сёлета вырасцілі добры ўраджай фруктаў і ягад, працягваецца збор і адгрузка на айчынны рынак. Толькі летніх і асенніх сартоў яблыкаў агульны збор складзе амаль 20 тысяч тон. Па таварнасці і спажывецкіх характарыстыках шэраг пераваг маюць сарты беларускай селекцыі. Яны выстаялі ў засуху і пры адпаведным доглядзе забяспечылі прыбаўку ўраджайнасці. У лепшых спецыялізаваных гаспадарак і фермераў аддача з кожнага гектара складае 30-35 тон.

Якія цеплалюбівыя культуры паспяхова прайшлі адаптацыю ў розных кліматычных зонах Беларусі? З якімі сезоннымі праблемамі сутыкнуліся садаводы? Хто закупляе сезонную прадукцыю? Ці канкурэнтаздольныя па цане беларускія яблыкі?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 2 верасня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: