Поделиться:
Анонс: Каб не затрымацца на старце пасяўной – «Свая зямля», 23.03.2024
22 марта 2024
Анонс: Каб не затрымацца на старце пасяўной – «Свая зямля», 23.03.2024

З пацяпленнем гаспадаркі Гомельскай вобласці актыўна ўключыліся ў пасяўную. Маштабна вядзецца падкормка азімых збожжавых. На лёгкіх глебах высяваюцца шматгадовыя травы, авёс і ячмень. Больш за 120% складае забяспечанасць насеннем.

А як выконваецца патрабаванне ўрада краіны перайсці на беларускую селекцыю? Якія сарты здольны даць высокую ўраджайнасць? Хто дапамагае фінансава слабым гаспадаркам? На якой тэхніцы механізатары перавыконваюць заданне? Што чакае прызёраў спаборніцтва?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 23 сакавіка ў 6.25 з паўторам у 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: