Поделиться:
Анонс: Калабарацыі вытворцаў мясной прадукцыі – «Свая зямля», 18.04.2026
17 апреля 2026
Анонс: Калабарацыі вытворцаў мясной прадукцыі – «Свая зямля», 18.04.2026

На Х Міжнародным форуме «Беларусь мясная» ў Мінску 650 удзельнікаў блізкага і далёкага замежжа вызначылі стратэгію развіцця сусветнага рынку і назвалі сучасныя трэнды. Эксперты адзначылі выгадныя пазіцыі беларускіх вытворцаў. Сярод краін СНД айчынныя вытворцы лідзіруюць па выпуску мясной прадукцыі на душу насельніцтва. За год на аднаго беларуса даводзіцца звыш 146 кг. І такім чынам удаецца абыйсці Расію і Казахстан. Больш за тое, актыўней сталі дзяліцца з суседзямі і павялічваць долю гатовай прадукцыі ў таварнай структуры экспарту.

За якімі навінкамі будучыня і з якой сыравіны яны вырабляюцца? Што прапануе беларуская навука? Якія інтарэсы аб'ядноўваюць перапрацоўшчыкаў і гандлёвыя кампаніі? Хто стаў прызёрам прэстыжнага конкурсу «Сто дарог экспарту? Якія ідэі выношваюць прафесіяналы?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 18 красавіка ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: