Поделиться:
Анонс: Карысныя ініцыятывы – на прамую тэлефонную лінію – «Прамы кантакт», 26.03.2026
25 марта 2026
Анонс: Карысныя ініцыятывы – на прамую тэлефонную лінію – «Прамы кантакт», 26.03.2026

Вясною зменшылася колькасць скаргаў у Валожынскі райвыканкам па пытаннях добраўпарадкавання. Назіраецца актыўны рост зваротаў з прапановамі працягваць лепшую традыцыю і талакою азеляніць старыя паркі і скверы, устанаўліваць вулічныя трэнажоры ў дварах і масавых зонах адпачынку. Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун дзвюма рукамі падтрымлівае ініцыятывы землякоў. У выніку пошукавай работы групы маладых гісторыкаў і краязнаўцаў з'явіўся праект па аднаўленні старажытнага парку графа Тышкевіча, памятных месцаў і кветкавай аранжарэі.

Якія прапановы адобраны ў райвыканкаме? Як змяняецца ўезд у Валожын? Якія расліны стануць упрыгожваннем новых архітэктурных рашэнняў? Якім гістарычна важным аб'ектам будзе дадзена новае жыццё?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 26 сакавіка ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: