У сталіцы абласнога свята працаўнікоў вёскі Віцебшчыны «Дажынкі-2023» – гарадскім пасёлку Шаркаўшчына – ушанавалі герояў жніва. Выпечаны з высакаякаснай мукі новага ўраджаю хлебны каравай гаспадары свята па добрай традыцыі ўручылі ганаровым гасцям і прызёрам спаборніцтва.
Гэты сезон войдзе ў гісторыю чарговымі выпрабаваннямі на прафесіяналізм і вытрымку сапраўдных гаспадароў роднай зямлі. У большасці раёнаў адчувальны недабор з прычыны замаразкаў і засухі ў адказныя моманты фарміравання ўраджаю, вегетацыі каласавых. 18 тысяч тон збожжа не даатрымалі гаспадаркі Шаркаўшчыны. Але тое збожжа, што ўбралі з поля і заклалі ў засекі – каштоўны рэсурс.
Якім культурам аддаецца перавага? На якіх палетках удалося павялічыць ураджайнасць? Якія падарункі хлебаробам зрабілі будаўнікі і прадстаўнікі бізнесу? За што свой родны кут любяць жыхары Шаркаўшчыны?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 30 верасня ў 6.25 і 23.00.

