Поделиться:
Анонс: ХРАМ РАЖАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ Ў ГАРАДЗЕІ – «Святло душы», 16.09.2023
15 сентября 2023
Анонс: ХРАМ РАЖАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ Ў ГАРАДЗЕІ – «Святло душы», 16.09.2023

Многія ведаюць гэтую чыгуначую станцыю, з якой, перабраўшыся з цягніка ў аўтобус, можна хутка даехаць да Нясвіжа. Значная частка беларусаў п'е каву ды гарбату з цукрам, вырабленым на Гарадзейскім заводзе. Безумоўна, у Гарадзеі ёсць свая шматвекавая гісторыя, і яе адметнай сучаснай падзеяй стала збудаванне храма Ражаства Багародзіцы, які за дзесяць гадоў узвялі немаладыя тутэйшыя жанчыны. Цяжка было хадзіць за некалькі кіламетраў да былой радзівілаўскай лясной старожкі, якую пасля вайны парарабілі ў царкву. Вось і звярнуліся яны да новага бацюшкі, айца Аляксандра Целяка, які прыехаў з сям'ёй на месца службы ў Гарадзею. Памятаю, як сустрэлі мяне ў яго светлай прасторы жанчыны і бабулі, і кожная жадала выказацца. Некаторых ужо няма на свеце, але іх аповед захаваў гісторыю адраджэння дарагой сэрцу святыні…

«Святло душы» у эфіры16 верасня ў 7.30.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: