Поделиться:
Анонс: «Кніжны форум» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 14.03.2024
14 марта 2024
Анонс: «Кніжны форум» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 14.03.2024

Галоўная літаратурная падзея тыдня – ХХХІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая адкрылася сёння ў павільёне Адміністрацыйнага комплексу па праспекце Пераможцаў, 14 і будзе працаваць да 17 сакавіка ўключна.

Напэўна, усе, хто завітае на штогадовы кніжны форум, знойдзе там штосьці адпаведнае сваім чытацкім зацікаўленням. А мы гэтым вечаровым часам раскажам пра навінкі розных беларускіх выдавецтваў, паразважаем над сучаснымі тэндэнцыямі кнігавыдання.

Госці студыі – намеснік галоўнага дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп, загадчык аддзела рэкламы выдавецтва «Беларусь» Анжэла Садоўская, загадчык аддзела рэалізацыі і рэкламы выдавецтва «Народная асвета» Жана Рэзнік.

«Творчы вечар» у эфіры – 14 сакавіка ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: