Вядома, што апошні год жыцця народнага паэта Беларусі Янкі Купалы звязаны з Татарстанам. А больш дакладна – з 13 лістапада 1941-га да 18 чэрвеня 1942-га ён знаходзіўся тут у эвакуацыі разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай. Яны жылі ў сяле Пячышчы Верхнеўслонскага раёна, на тэрыторыі мукамольнага камбіната, на беразе Волгі.
«Тут усякая рэч як гавора з табой...» – гэтым купалаўскім радком вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Такую ж назву мае і выстава, якая адкрылася ў музеі Янкі Купалы ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь.
У эфіры бяруць удзел дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская і наша госця з Татарстана – дырэктар мемарыяльнага музея-кватэры Янкі Купалы ў сяле Пячышчы Рыма Абызава.
Разам з маімі субяседніцамі даведаемся пра апошнія месяцы жыцця народнага паэта Беларусі і памяць пра яго, якая беражліва захоўваецца на далёкай татарскай зямлі, на беразе Волгі.
«Творчы вечар» у эфіры – 14 верасня ў 21.05.