Поделиться:
Анонс: Курс – на актыўнае даўгалецце! – «Свая зямля», 9.12.2023
8 декабря 2023
Анонс: Курс – на актыўнае даўгалецце! – «Свая зямля», 9.12.2023

Бярозаўскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаў лідарам ў спаборніцтве і занесены на рэспубліканскую дошку Гонару. Перамога зусім невыпадковая, а вынік калектыўнай работы па паляпшэнні якасці жыцця ў глыбінцы. Сёння аддзяленнямі цэнтра аказваецца больш за 140 паслуг пажылым грамадзянам. Дзякуючы індывідуальнаму падыходу, сацыяльныя работнікі з'яўляюцца надзейнымі памочнікамі ў складанай жыццёвай сітуацыі. Нават у сцюжу не прыпыняюць работу ў аддаленных населеных пунктах. Пад увагай прафесіяналаў знаходзяцца інваліды, адзінокія, нямоглыя. Шматлікія клубы і аб'яднанні дапамагаюць пазбавіцца ад хандры, змяніць песімістычны настрой і адкрыць у сябе творчыя здольнасці. Некаторыя гурткі арганізаваны непасрэдна дома.

Якія навацыі ў паслугах для інвалідаў? Хто марыць доўга жыць? Куды вядуць турыстычныя маршруты? Чым захапляюцца бярозаўскія пенсіянеры? Якія кадры на вагу золата?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 9 снежня ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: