Поделиться:
Анонс: ЛІДСКАЯ ДАБРАДЗЕЯ ДЛЯ ЎСІХ ЛЮДЗЕЙ – «Свая зямля», 1.07.2023
30 июня 2023
Анонс: ЛІДСКАЯ ДАБРАДЗЕЯ ДЛЯ ЎСІХ ЛЮДЗЕЙ – «Свая зямля», 1.07.2023

Сёлета начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» АКСАНА ЛОБАР стала прызёрам рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года». Па выніках адборачных тураў набрала найбольшую колькасць балаў і стала пераможцай у намінацыі «Сэрца аддаю людзям». А на адказным участку работы і ў грамадскім жыцці Аксана Пятроўна кіруецца галоўнымі прынцыпамі дабра, узаемапавагі і ўзаемаразумення. Гэта дапамагае спраўляцца са складанымі задачамі. А калі побач аднадумцы – заўсёды атрымліваецца паспяховы вынік.

Пра дабрачыннасць, любоў да людзей, бацькоўскія традыцыі, жаночую радасць і клопат пра мір і незалежнасць Беларусі – у праграме «Свая зямля» – 1 ліпеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: