Юбілеі класікаў актывізуюць наша стаўленне да спадчыны, даюць імпульс для больш актыўнага зацікаўлення асобай і творчасцю пісьменніка, разуменнем таго гістарычнага часу, у якім яму выпала жыць і спраўджваць свой талент. Такія даты спрыяюць нараджэнню розных пытанняў, якія чалавек задае сабе – пра вытокі, радзіму, сэнс жыцця. Таму што літаратура акумулюе ў сабе той высокі духоўны патэнцыял нацыі, без якога немагчыма самадастатковасць кожнага канкрэтнага чалавека.
Бадай, самы пашанотны сёлетні юбілей – 200-годдзе з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі, вядомага пісьменніка ХІХ стагоддзя, «лірніка вясковага», як ён сам назваў сябе ў адным са сваіх вершаў, і ўся творчасць якога была фактычна звязана з беларускай зямлёй.
«Лірнік зямлі беларускай... Да 200-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Уладзіслава Сыракомлі» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – літаратуразнаўца, паэтэса і перакладчыца, кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч.
«Творчы вечар» у эфіры – 23 лістапада ў 21.05.