Госць студыі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня рэдкалегіі часопіса «Вясёлка», пісьменнік Уладзімір Ліпскі.
Да «Тыдня бацькоўскай любові» – гутарка пра сапраўдныя каштоўнасці жыцця, у якім нашы галоўныя спадарожнікі мама і тата. Наколькі важна пісьменніку сказаць тут сваё важкае слова, аўтарытэтнае і глыбокае. Гэта вечная тэма для ўсіх пакаленняў творцаў, якія працуюць у розных жанрах.
Уладзімір Сцяпанавіч – аўтар некалькіх кніг, прысвечаных тэме бацькоўскай любові, шанавання сям'і, ведання свайго радаводу: «Я. Праўдзівы аповед пра твой і мой радавод», «Мама. Малітва сына», «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы», а новая яго кніга прысвечана светлай памяці жонкі – Ніны Іосіфаўны.
«Творчы вечар» у эфіры – 16 кастрычніка ў 21.05.