Галоўным складнікам нашага жыцця ёсць любоў. Яна дае чалавеку тую моц і тыя крылы, якія дапамагаюць пераадольваць любыя жыццёвыя складанасці. Уздымаюць над мітуслівым і даюць магчымасць сканцэнтравацца на галоўным – тым, што наканава зрабіць тут, на зямлі. А энергія напрацаванага абавязкова ўзнімецца ў космас, папоўніць яго жыццядайным, як цяпер бы сказалі, пазітывам…
«Мастак і час. Да 80-годдзя кінарэжысёра, лаўрэата шматлікіх прэмій, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі Міхаіла Пташука» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госці студыі – пісьменніца Раіса Баравікова, рэжысёр Беларускага радыё, дачка Міхаіла Мікалаевіча Ліка Пташук.
На працягу праграмы гучаць фрагменты аўтабіяграфічнай аповесці Міхаіла Пташука «И плач, и слёзы. Исповедь кинорежиссёра» ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Андрэя Душачкіна.
«Творчы вечар» у эфіры – 26 кастрычніка ў 21.05.