Уменне прыслухацца да ўласнага стану душы больш уласціва, на маю думку, людзям творчым. Неразгаданая дасюль прырода таленту, відавочна сведчыць пра здольнасць людзей адораных успрымаць жыццё куды больш тонка і абвострана. А значыць – даваць яму крыху іншую адзнаку і напаўняць яго сваім светаадчуваннем.
У нашай студыі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня рэдкалегіі часопіса «Вясёлка», пісьменнік Уладзімір Ліпскі.
Літаратурны «Творчы вечар» у эфіры – 1 кастрычніка ў 21.20.