Поделиться:
Анонс: Менш цукру і солі, а больш бялку – «Свая зямля», 17.01.2026
16 января 2026
Анонс: Менш цукру і солі, а больш бялку – «Свая зямля», 17.01.2026

Перапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі захоўваюць станоўчую дынаміку росту прадуктаў харчавання. У выніку актыўнай мадэрнізацыі ўдвая ўзраслі аб'ёмы топавых пазіцый мяса-малочнай, хлебабулачнай, кандытарскай прадукцыі. У цэлым на 10% павялічаны пастаўкі на айчынны рынак. Сумесная работа з вучонымі НАН Беларусі дазваляе пашыраць лінейку прадуктаў новага пакалення. Іх якасць накіравана на паляпшэнне здароўя спажыўцоў.

Ад якіх сыроў больш карысці арганізму чалавека? У якіх навінках больш бялку? Дзе менш утрымліваецца цукру і солі? Якой павінна быць сучасная ўпакоўка?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 17 студзеня ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: