«Я люблю сваю прафесію» – прызнаецца дырыжор Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Мікалай Макарэвіч.
Харызматычны, яркі творца. У яго ёсць тое, без чаго музыкант, якім бы таленавітым ён не быў, ніколі не стане вядомым дырыжорам, – гэта выдатная мануальная тэхніка, дар выхавальніка і выдатныя арганізатарскія здольнасці.
Пра сезон, творчыя планы і многае іншае вядучыя праграмы «Настрой!» Яна Хадоска і Андрэй Сініца распытаюць дырыжора Мікалая Макарэвіча – 10 красавіка ў 13-20.