Поделиться:
Анонс: «Музейныя ініцыятывы або шляхамі Паэта» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.10.2023
12 октября 2023
Анонс: «Музейныя ініцыятывы або шляхамі Паэта» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 12.10.2023

Перакладчык твораў класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча на англійскую мову Вера Рыч у свой час падкрэслівала, што «зорка Максіма Багдановіча, узыйшоўшы на літаратурным небасхіле, ярка асвятліла самае істотнае – праўду. А праўда заключаецца ў тым, што не толькі беларуская літаратура, як казаў сам Багдановіч, «нясе народам свету свой дар», але і сам Максім Багдановіч, як лепшы прадстаўнік гэтай літаратуры, уваходзіць у пантэон вялікіх паэтаў свету, як роўны сярод роўных».

Літаратурны музей Максіма Багдановіча робіць шмат для захавання спадчыны класіка і яе папулярызацыі сярод новых пакаленняў беларусаў. Асаблівую ўвагу тут надаюць навуковай дзейнасці. Гэта адзін з важных складнікаў работы музейшчыкаў. Бо, колькі б часу не аддзяляла нас ад эпохі Максіма-кніжніка, неабыякавасць даследчыкаў кожны раз пераконвае, што далёка не ўсё нам яшчэ вядома. Тым цікавей гучаць новыя факты і гіпотэзы.

«Музейныя ініцыятывы або шляхамі Паэта» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыівядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.

«Творчы вечар» у эфіры – 12 кастрычніка ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: