Поделиться:
АНОНС: Музычны тэатр рыхтуецца да юбілею! – «Настрой!», 13.01.2020
АНОНС: Музычны тэатр рыхтуецца да юбілею! – «Настрой!», 13.01.2020 Мастацкая палітра Беларусі ўражвае сваёй разнажанравасцю, а наша праграма заўсёды сочыць за самымі адметнымі праектамі, якіх, дарэчы, нямала ў творчым арсенале Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Адзін з самых папулярных і любімых у мінчан і гасцей нашай сталіцы тэатраў не дарма мае высокае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».
17 студзеня Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр будзе адзначаць сваё 50-годдзе вялікай святочнай праграмай, у якой прымуць удзел лепшыя творчыя сілы ўстановы.
Сёння госці праграмы «Настрой!» з Янай Хадоса і Андрэем Сініцам –рэжысёр-пастаноўшчык тэатра Валерыя Чыгілейчык і дырыжор Мікалай Макарэвіч, якія ладзяць юбілейнае свята.
Пачатак сустрэчы – 13 студзеня ў 14-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: