Поделиться:
Анонс: На карысць зямлі і людзям – «Прамы кантакт», 30.10.2025
29 октября 2025
Анонс: На карысць зямлі і людзям – «Прамы кантакт», 30.10.2025

Сёлета ў Беларусі зменшылася колькасць пустуючых дамоў. У гаспадарчы абарот уключана звыш пяці тысяч. Гэта на 33% больш, чым летась. Палепшана сітуацыя па выкарыстанні зямельных участкаў у Старадарожскім раёне. Так, у дамоў, што раней не мелі ўласніка, з'явіліся новыя гаспадары. Яны актыўна заняліся рамонтам сядзіб і наводзяць парадак на зямельных участках.

Каму адыходзіць зямля пасля зносу пустуючага дому? Якая працэдура атрымання дадатковых гектараў для развіцця фермерства? Якія просьбы грамадзяне адрасуюць на прамую тэлефонную лінію?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 30 кастрычніка ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: