Поделиться:
Анонс: НАДЗЕІ ГОРАЦКІХ ХЛЕБАРОБАЎ – «Свая зямля», 26.08.2023
25 августа 2023
Анонс: НАДЗЕІ ГОРАЦКІХ ХЛЕБАРОБАЎ – «Свая зямля», 26.08.2023

У Горацкім раёне на фінішы жніва адчувальна паскарэнне тэмпаў. Уключана ў работу тэхніка з суседніх раёнаў Магілёўскай вобласці. Ажывілася работа і ў Горацкай райаграпрамтэхніцы – 6-7% абмалочваюць за дзень. Сёлета апраўдалі затраты беларускія сарты. Круглыя суткі вядзецца дапрацоўка збожжа. Поўнасцю выканана заданне па адгрузцы харчовай пшаніцы і рапсу ў лік дзяржзказу.

Якія культуры сёлета выстаялі нават у спякоту? Якія інавацыйныя рашэнні павялічаць аб'ёмы ўласных кармоў? Што ўздымае настрой удзельнікам жніва?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 26 жніўня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: