Легендарны ансамбль «Песняры» створаны народным артыстам СССР УЛАДЗІМІРАМ МУЛЯВІНЫМ. Сёння Дзяржаўны ансамбль «Песняры» не адступае ад тых самых песняроўскіх традыцый і працягвае адраджаць беларускую народную песню, захоўваць «залаты» песенны фонд краіны. Калектыў актыўна гастралюе, прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, стварае ўласныя цікавыя праграмы, выпускае новыя альбомы.
Дарэчы, сёння ў нашай праграме «Настрой!» мы і раскажам пра новы альбом «Песняроў»! Дырэктар ансамбля «Песняры» РАМАН КОЗЫРАЎ і саліст АЛЕГ ЖАЛЕЗНЯКОЎ – госці вядучых ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ – 26 красавіка ў 14.15.