Адкрыццё навакольнага свету, яго самых глыбінных праяў ідзе з чалавекам скрозь па жыцці. І ва ўладзе кожнага з нас рабіць сабе маленькія святы, без якіх усё здаецца аднолькава шэрым і панылым. Асаблівую прывілею ў гэтым занятку, мне думаецца, маюць людзі творчыя. Ужо хаця б па той прычыне, што яны самі ўмеюць прыкмячаць шматколернасць жыццёвых праяў. І здольныя патлумачыць іншым у мастацкім слове тое новае і цікавае, што іх вельмі ўразіла.
«На скрыжалях лёсу і гісторыі або неюбілейныя развагі пра творчасць» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госць студыі – намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, член навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, пісьменнік і перакладчык, сёлетні 75-гадовы юбіляр АНАТОЛЬ БУТЭВІЧ.
Паразважаем пра сам панятак «творчасць» у розных рэтраспекцыях.
Эфір: 25 мая ў 21.05.