Поделиться:
Анонс: Новая эра беларускай малочкі – «Свая зямля», 28.10.2023
27 октября 2023
Анонс: Новая эра беларускай малочкі – «Свая зямля», 28.10.2023

На сусветным рынку вялікі інтарэс да беларускай малочкі: за год айчынныя вытворцы прадаюць за межы краіны амаль 5 мільёнаў тон, а нашы заводы і камбінаты займаюць чацвёртую пазіцыю пасля ЕС, Новай Зеландыі і ЗША.

Больш за 450 удзельнікаў IX Міжнароднага форуму «Беларусь малочная» ў Мінску вызначылі стратэгію развіцця даходнай галіны. Для захавання лініі росту акцэнт зроблены на сучасныя тэхналогіі і выраб прадукцыі з дабаўленым коштам. 23 навінкі адобраны міжнароднымі экспертамі і ў хуткім часе яны з'явяцца ў гандлі.

За якімі прадуктамі будучыня? Якія інавацыйныя навінкі маюць аздараўленчы эфект? Над чым працуюць вучоныя? Якія новыя адрасы экспарту беларускай малочкі?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 28 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: