Поделиться:
Анонс: «Пачалося друкаванне Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 28.09.2023
28 сентября 2023
Анонс: «Пачалося друкаванне Збору твораў Кузьмы Чорнага ў 12 тамах» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 28.09.2023

Выданні Збору твораў класікаў нацыянальнай літаратуры – добрая традыцыя, якая была распачата ў Беларусі яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя. За гэты час выдадзена шмат Збораў твораў, навукова каментаваных, розных пісьменнікаў. У апошнія дзесяцігоддзі, можна сказаць, аўтарскія Зборы твораў актыўна перавыдаюцца, дапаўняюцца новымі матэрыяламі. Згадаем, напрыклад, Збор твораў Максіма Танка ў 13 тамах, Івана Шамякіна ў 23-х. Працягваюцца выданні Збору твораў Янкі Брыля ў 10 тамах, Уладзіміра Караткевіча ў 25-ці.

А сёлета распачалося выданне Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага ў 12 тамах. Менавіта пра гэта і пойдзе сёння гутарка ў літаратурным «Творчым вечары».

Госці студыізагадчыца аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Я.Купалы НАН Беларусі Алена Васілевіч, старшы навуковы супрацоўнік гэтага ж аддзела Наталля Галько, загадчыца аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі дацэнт Вераніка Курцова.

«Творчы вечар» у эфіры – 28 верасня ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: