Поделиться:
Анонс: «Паэзія як дзіва і краса, але не толькі...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 8.02.2024
8 февраля 2024
Анонс: «Паэзія як дзіва і краса, але не толькі...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 8.02.2024

Алег Лойка ў адным са сваіх артыкулаў адзначаў: «Паэзія пачынаецца з пачуцця, але паэзія стала б усяго толькі беспрадметным хваляваннем, калі б не напаўнялася думкай, жыццёвым сэнсам, не станавілася лірычным раманам чалавека…».

А Уладзімір Гніламёдаў называў паэзію «носьбітам няўлоўнага кода гісторыі і духу народа, яго непаўторнага нацыянальнага характару...».

«Паэзія як дзіва і краса, але не толькі...» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госця студыі – выключны знаўца беларускай паэзіі, аўтар тэорыі эматыўнасці паэтычнага тэксту, доктар філалагічных навук, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Святлана Калядка.

Нядаўна ў выдавецтве «Беларуская навука» вышла новая кніга Святланы Ўладзіміраўны «Беларуская паэзія ў літаратуразнаўчых даследаваннях другой паловы ХХ стагоддзя», у якой аўтар стварае яркую палітру паэтычнага слова праз даследаванні такіх выбітных даследчыкаў, як Мікола Арочка, Алег Лойка, Дзмітрый Бугаёў, Рыгор Бярозкін, Уладзімір Гніламёдаў, Рыгор Семашкевіч, Варлен Бечык, Тамара Чабан.

«Творчы вечар» у эфіры – 8 лютага ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: