Поделиться:
Анонс: Пасціла і сок з фермерскіх яблыкаў – «Свая зямля», 11.11.2023
10 ноября 2023
Анонс: Пасціла і сок з фермерскіх яблыкаў – «Свая зямля», 11.11.2023

У вытворчым садзе фермерскай гаспадаркі Садоўскіх, што ў Лужках Шаркаўшчынскага раёна, кожны сезон добры ўраджай: па 30-50 тон з гектара сёлета далі імунныя сарты яблыкаў і груш.

Адпаведны догляд і сарціроўку пладоў давяраюць падрыхтаваным садаводам. Амаль усе яны з навакольных вёсак, некаторыя нават з горада вярнуліся на бацькаўшчыну і сёння ніколькі не шкадуюць. Кіраўнік гаспадаркі Людміла Садоўская гарантуе ім добры заробак, прэміі і сацыяльныя выгоды. Такія адносіны і да работнікаў на новых пляцоўках прыватнага бізнесу. У цэнтры Шаркаўшчыны рэканструявалі былы ўнівермаг, на чарзе адкрыццё гасцініцы і кафэ. Сёлета ператварылі памяшканні былога перапрацоўчага прадпрыемства ў сучасны цэх па вытворчасці сокаў. Пробную партыю выпусцілі з уласнай сыравіны. А заўтра разлічваюць на фрукты віцебскіх сельгасвытворцаў і гаспадароў уласных падворкаў.

Куды пойдзе імпартазамяшчальная прадукцыя? Якая стратэгія ў сямейнага бізнесу? У чым адчуваецца падтрымка мясцовай улады?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 11 лістапада ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: