Механізаваны атрад Пастаўскага льнозавода паскарае тэмпы на пасяўной. Магутныя комплексы здольны па 5-6% засяваць за дзень. Сёлета мэтава на 200 гектараў павялічылі плошчу. Плануюць нарыхтаваць 7 тысяч тон трасты. Пад поўную патрэбу ўнеслі ўгнаенні, правялі комплекс мер па тэхналагічнай падрыхтоўцы дадатковай плошчы ў суседнім Браслаўскім раёне. Створаны пэўны запас запчастак і паліва.
Якую дапамогу сейбітам аказваюць дылерскія цэнтры? У чым перавагі беларускай тэхнікі і насення? Калі адбудзецца запуск сучасных ліній перапрацоўкі лёну? Ад чаго залежыць паспяховы вынік і фінансавая стабільнасць?..
У другой частцы перадачы аўтар Святлана Башылава запрашае на выставу творчых работ выхаванцаў Чэрвеньскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нягледзячы на фізічныя абмежаванні, яны ўмела вышываюць сурвэткі, абрус, а таксама ў яркія колеры вясёлкі фарбуюць галоўныя сімвалы Вялікадня. Пастаянная работа з глінай, паперай і лазою прыносіць добрыя вынікі. Пра некаторыя сакрэты раскажуць самі госці праграмы «Свая зямля» – 15 красавіка з 6.25 (паўтор у 23.00).

