Поделиться:
АНОНС: Павел Сапоцька ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 15.01.2020
15 января 2020
АНОНС: Павел Сапоцька ў «Творчым вечары» з Янай Хадоска, 15.01.2020 «Гісторыя культуры – гэта вялікі пласт, які неабходна вывучаць і выкарыстоўваць у выхаваўчых і культурна-асветніцкіх мэтах» – упэўнены дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька.
Гэты музей – адна з найбольш папулярных устаноў краіны, якая па праве можа звацца захавальніцай духоўнай спадчыны Беларусі і яе гісторыі. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукаваныя кнігі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў і зброі, каштоўны фарфоравы посуд і многае іншае.
У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў, дзейнасць якіх адлюстроўвае развіццё беларускага грамадства ў самых розных аспектах культуры.
Сярод прыярытэтаў Нацыянальнага гістарычнага музея – арганізацыя яркіх для культурнага жыцця Мінска і Беларусі выставачных проектаў. Значную частку музейнай калекцыі складаюць унікальныя прадметы не толькі беларускага, але і агульнасусветнага значэння.
Вядучая праграмы «Творчы вечар» Яна Хадоска запрасіла ў госці дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Паўла Сапоцьку. Пра сённяшні дзень установы, творчыя планы і здзяйсненні – 15 студзеня ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: