Поделиться:
Анонс: Перамогі на веснавых палетках – «Свая зямля», 13.05.2023
12 мая 2023
Анонс: Перамогі на веснавых палетках – «Свая зямля», 13.05.2023

Пасяўная ў ААТ «Палачаны» Маладзечанскага раёна выйшла на фінішную прамую. Аднымі з першых закрылі раннюю групу яравых. На завяршальным этапе дасяваюць кукурузу, грачыху і проса. У структуры мэтава павялічылі плошчу пад бялкова-злакавыя травы. Разлічваюць атрымаць чатыры ўкосы. Спецыялісты прызналі, што танныя травяныя кармы змяншаюць сабекошт мяса і малака, а новыя падыходы ў жывёлагадоўлі забяспечваюць павышэнне эканамічнай эфектыўнасці. Штомесяц сельгаспрадпрыемства зарабляе мільён рублёў толькі ад рэалізацыі малака, амаль усё яно адпавядае сорту «экстра». У цэлым, звыш 38% складае рэнтабельнасць прадукцыі жывёлагадоўлі. Амаль удвая паказчык рэнтабельнасці пераўзышлі ў раслінаводстве. Па выніках работы за мінулы год калектыў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

У чым сакрэт дынамічнага развіцця ўсіх галін? Якой прадукцыі сёлета будзе больш? Якая тэхніка сёння працуе на палетках? Чаму выпускнікі сельскіх школ вяртаюцца ў родную гаспадарку?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 13 мая ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: