Сёлета рэспубліканская акцыя «Сад надзеі-2023» праходзіла ў Лунінецкім раёне. Два фруктовых сада закладзены ў Мікашэвіцкім філіяле раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Лунінецкім сацыяльна-педагагічным цэнтры.
Арганізавалі і правялі акцыю традыцыйна Беларускае радыё, Мінсельгасхарч, Інстытут пладаводства НАН Беларусі, прафсаюз работнікаў АПК, Беларускі саюз жанчын, асацыяцыя «Белсадгадавальнік», клуб «Паўночны вінаград». На месцы далі адкрытыя ўрокі па пасадцы і догляду за маладымі культурами. Уручылі гаспадарам садоў каштоўныя падарункі, грашовыя сертыфікаты і ад Беларускага радыё шматканальныя прыёмнікі.
Якія сарты ўстойлівыя да хвароб і шкоднікаў? Калі будзе першы ўраджай? Што за планы ў юных садаводаў?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 25 лістапада ў 6.25 і 23.00.

