Сёлета ў шосты раз калектыў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Свіцязянка-2003» Карэліцкага раёна выйшаў пераможцам спаборніцтва за 2022 год з занясеннем на Рэспубліканскую дошку Гонару. Ва ўмовах сусветнага крызісу тут паглыбілі спецыялізацыю і на базе мясцовых рэсурсаў наладзілі вытворчасць камбікармоў і перапрацоўку рапсу. У перыяд санкцыйнага ціску каманда аднадумцаў задзейнічала рэзервы кожнага падраздзялення. Як вынік – стабільны рост рэнтабельнасці ва ўсіх галінах, больш за 11 мільёнаў рублёў прыбытаку.
Чатыры «К» – кармы, каровы, камфорт і кадры – складаюць аснову стабільнага росту ў жывёлагадоўлі. Цесная сувязь з навукай дазваляе сваечасова рэагаваць на выклікі часe. Каб павялічваць прадукцыйнасць, вызначылі прыярытэты ў племянной справе, ва ўтрыманні жывёлы. Далейшыя планы звязаны з запускам сучаснай фермы, узвядзеннем перапрацоўчага цэху малака і мяса. Частку прыбытку накіроўваюць на сацыяльныя праграмы.
Якое жыллё будуюць для маладых спецыялістаў? Якія падарункі робяць сваім падшэфным? Якія абавязковыя крытэрыі для прыёму на работу? У чым сакрэт стабільнага лідарства?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 3 чэрвеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

