Поделиться:
Анонс: ПОСПЕХ ТАЛЕНАВІТАГА КІРАЎНІКА – «Свая зямля», 22.04.2023
21 апреля 2023
Анонс: ПОСПЕХ ТАЛЕНАВІТАГА КІРАЎНІКА – «Свая зямля», 22.04.2023

Сёлета на ўсіх этапах адбору рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2022» з найбольшай колькасцю балаў у фінал выйшла дырэктар ААТ «Зорка» Чачэрскага раёна ГАЛІНА ТРЫБУНАХ. Вопытны кіраўнік не спасавала перад цяжкасцямі. У свой час далучыла некалькі стратных суседніх гаспадарак і за кароткі перыяд аздаравіла іх эканоміку. Пры бальнасці сельгасугоддзяў у 24% дасягнута ўраджайнасць амаль 60 цэнтнераў/га на некаторых участках. Каб замацаваць пазіцыі, перайшлі на тэхналогію дакладнага земляробства, у аснове якой магутны тэхнічны комплекс.

Інавацыі практыкуюць і ў жывёлагадоўлі. Толькі «экстрай» здаюць на перапрацоўку малако. Даплаты за якасць паступаюць на рахунак гаспадаркі і ў зарплату работнікам.

Якая формула фінансавай стабільнасці? Якія прынцыпы кіраўніка падтрымліваюць вяскоўцы? Ці выгадна набываюць тэхніку праз лізінг? Чаму ў сельгаспрадпрыемстве няма дэфіцыту кадраў? У чым шчасце кожнага дня?

Сакрэтамі падзеляцца госці праграмы «Свая зямля» 22 красавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: