Адкрытае акцыянернае таварыства «Косіна» Лагойскага раёна захоўвае стабільны рост вытворчасці сельгаспрадукцыі. Удвая прыбавілі ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Высокі тэхнічны ўзровень садзейнічае ў змяншэнні затрат і атрыманні прыбытку. Калектыў неаднаразова выходзіць у прызёры рэспубліканскага спаборніцтва і сёлета занесены на дошку Гонару.
У чым сакрэт павышэння эканамічнай эфектыўнасці? Якую тэхніку абнавілі? Ці ўдасца забяспечыць сябе фуражным збожжам? Ад чаго залежаць высокія надоі малака? Як паляпшаецца дабрабыт работнікаў?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 26 ліпеня ў 6.25 і 23.00.

