Гэтымі восеньскімі днямі мы ўшаноўваем сваіх продкаў. Прыходзім да іх на могілкі, ставім памінальныя свечкі ў храмах. Восеньскія Дзяды аб’ядноўваюць нас памяццю пра родных і блізкіх, верай у свой род. І даюць тую нябачную моц душы, якая сталее ў еднасці толькі са сваім радаводам…
У літаратурнай праграме «Дабравесце ад паэзіі» да восеньскіх Дзядоў прагучыць прэм'ера кампазіцыі «Душа мая і плача, і баліць…» паводле вершаў паэтэс Раісы Баравіковай і Соф'і Шах.
Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Запрашаем у праект «Дабравесце ад паэзіі» ў нядзелю, 5 лістапада ў 23.00!