Поделиться:
Анонс: ПРЭМ'ЕРА! «І ЗА АКНОМ ПАЎСТАНЕ ДЗЕНЬ...» – «Дабравесце ад паэзіі», 19.11.2023
17 ноября 2023
Анонс: ПРЭМ'ЕРА! «І ЗА АКНОМ ПАЎСТАНЕ ДЗЕНЬ...» – «Дабравесце ад паэзіі», 19.11.2023

Праект «Дабравесце ад паэзіі» запрашае на паэтычную ПРЭМ'ЕРУ!

Упершыню ў радыёэфіры прагучыць кампазіцыя «І за акном паўстане дзень...» паводле вершаў паэта ЗМІТРАКА МАРОЗАВА – на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё – у нядзелю, 19 лістапада, у 23.00.

Выканаўца – заслужаны артыст Беларусі Андрэй Душачкін, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.

Зберагайце на сваёй жыццёвай палітры фарбы любові і годнасці і шукайце духоўнай падтрымкі ў творах беларускай літаратуры.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: