Да 80-годдзя з дня нараджэння паэта КАЗІМІРА КАМЕЙШЫ на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучыць прэм'ера кампазіцыі «Жыву, спадзяюся на дзіва...» паводле яго вершаў.
Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Хай ваша душа будзе адкрыта для добрых спраў і светлых памкненняў!
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 3 снежня ў 23.00!