Поделиться:
Анонс: ПРЭМ'ЕРА! «ЗЯМЛІ СВЯТАЯ ПАМЯЦЬ… СЯРГЕЙ ДАВІДОВІЧ» – «Дабравесце ад паэзіі», 10.12.2023
8 декабря 2023
Анонс: ПРЭМ'ЕРА! «ЗЯМЛІ СВЯТАЯ ПАМЯЦЬ… СЯРГЕЙ ДАВІДОВІЧ» – «Дабравесце ад паэзіі», 10.12.2023

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучыць прэм'ера(!) кампазіцыі «Зямлі святая памяць...» паводле вершаў паэта і мастака Сяргея Давідовіча.

Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.

Хай ваша душа не стамляецца адгукацца на праявы хараства, якое нясе ў сабе паэтычнае слова.

Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 10 снежня ў 23.00!

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: