Поделиться:
Аповесць Максіма Гарэцкага “Ціхая плынь”- “Радыёсерыял”  17 – 31.10.16
13 октября 2016
Аповесць Максіма Гарэцкага “Ціхая плынь”- “Радыёсерыял”  17 – 31.10.16 У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні артысткі Галіны Кухальскай прагучыць аповесць Максіма Гарэцкага “Ціхая плынь”. Максім Гарэцкі  - адзін з класікаў беларускай літаратуры, аўтар рамана “Камароўская хроніка”, кнігі дакументальна-мастацкіх нататак “На імперыялістычнай вайне”, аповесцей і апавяданняў.
“Ціхая плынь” -  аповесць-даследаванне. Расказваючы пра свайго героя, апісваючы яго цяжкае жыццё, Максім Гарэцкі даследуе сацыяльныя ўмовы беларускай вёскі пачатку 20-га стагоддзя, у якіх рос хлопчык Хомка. Адначасова з гэтым аўтар нібы заглянуў у таямніцы жыцця і адкрыў для сваіх суайчыннікаў незлічоныя духоўныя скарбы народа, адметныя народныя характары, сціплыя, прасякнутыя дабрынёй і вераю ў яе.
Праграма “Радыёсерыял” выходзіць па буднях у 23.40.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: