Сёлета ў Старадарожскім раёне мясцовая ўлада падтрымала ініцыятывы жыхароў па азеляненні паркаў і сквераў, стварэнні новых зон адпачынку, рэканструкцыі гістарычных помнікаў. Разам удалося шмат зрабіць па добраўпарадкаванні аграгарадкоў, населеных пунктаў і памятных месцаў землякоў. Улічаны прапановы старастаў аддаленых вёсак па рамонту дарог, рэканструкцыі сацыяльных аб'ектаў.
Адкуль паступаюць фінансы? Які лёс пустуючых дамоў? Якія праблемы вырашае стараста вёскі? Як даць новае жыццё старажытным прадметам сялянскага побыту?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 18 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.