Поделиться:
Анонс: РЭБУСЫ АЙЧЫННАГА САДАВОДСТВА – «Свая зямля», 25.03.2023
24 марта 2023
Анонс: РЭБУСЫ АЙЧЫННАГА САДАВОДСТВА – «Свая зямля», 25.03.2023

Вясною клопатаў прыбаўляецца ў садаводаў. На поўдні завяршылі абрэзку ў вытворчым садзе і пачалі першыя прафілактычныя апрацоўкі супраць шкоднікаў і хвароб. На поўначы пакуль выбарачна прыступілі да сезонных мерапрыемстваў. Паўсюдна не спыняецца работа ў гадавальніках. Дзякуючы дзяржаўным інвестыцыям, амаль тры мільёны саджанцаў на сёння складае рэзервовы фонд. Гэтага будзе дастаткова для абнаўлення пасадак. Акцэнт зроблены на павелічэнне аб'ёмаў нарыхтовак позніх яблыкаў і выцясненне імпарту. Зараз яшчэ амаль 20 тысяч тон беларускіх пладоў знаходзяцца ў сучасных сховішчах і чакаюць рэалізацыі.

Ці зацікаўлены гандаль у беларускіх яблыках? На якія сарты павялічаны попыт? Як наладзіць дзелавыя адносіны паміж сельгасвытворцамі і прадстаўнікамі буйных гіпермаркетаў? Хто можа займацца экспартам? Якім будзе новы сезон?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 25 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: