Поделиться:
Анонс: Шчаслівыя імгненні ў навуцы – «Свая зямля», 7.03.2026
6 марта 2026
Анонс: Шчаслівыя імгненні ў навуцы – «Свая зямля», 7.03.2026

У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій зроблены сапраўдны прарыў у вывучэнні прарошчанага зерня. Айчынным прадпрыемствам прапанавана шырэй выкарыстоўваць карысныя ўласцівасці пшаніцы, гароху, проса, жыта, ячменю і грэчкі. Пры ўжыванні інавацыйных прадуктаў у арганізме чалавека лягчэй засвойваюцца мінеральныя рэчывы. Больш за тое, даказана эфектыўнасць прымянення навуковага метаду яшчэ ў касметалогіі і вытворчасці кармоў. Пад кіраўніцтвам кандыдата тэхнічных навук, дацэнта ўніверсітэта Алены Урбанчык група маладых вучоных распрацавала рэцэптуры карысных для здароўя прадуктаў.

Якія навінкі лечаць? Дзе наладжаны выпуск функцыянальнага харчавання? Колькі захоўваецца хлеб з прарошчанай пшаніцы? Калі з'явяцца безглютэнавыя прадукты? Ці лёгкі хлеб у жанчыны-вучонай? Чаму моладзь выбірае навуку?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 7 сакавіка ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: