14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень Маці. На працягу тыдня ў Лагойскім раёне ў працоўных калектывах падчас круглых сталоў і тэматычных конкурсаў ушаноўвалі шматдзетных маці. Словы падзякі і падарункі атрымала і Наталля Аксяновіч. Яна нарадзіла і выхоўвае чатырох сыноў. У шматдзетнай сям'і перавага аддаецца фізкультуры і спорту. Па прыкладзе таленавітай маці дзеці паспяхова вучацца, развіваюць творчыя здольнасці і перамагаюць у спаборніцтвах.
Ці будзе папаўненне ў сям'і? У чым галоўнае шчасце маці? За што ўсе члены сям'і любяць Беларусь? На што скарысталі сямейны капітал? Калі пабудуецца новы дом? Пра што мараць дзеці?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 14 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.

