Поделиться:
Анонс: «Слова, якое гучыць. Валерый Анісенка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 16.11.2023
16 ноября 2023
Анонс: «Слова, якое гучыць. Валерый Анісенка» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 16.11.2023

15 лістапада споўнілася 98 гадоў Беларускаму радыё. Столькі часу прысутнічае ў эфірнай прасторы беларускае слова, якое нясе свайму слухачу не толькі патрэбную і карысную інфармацыю, але і стварае адчуванне любові і павагі да сваёй зямлі, да роднай Беларусі.

Нездарма літаратуру называюць чалавеказнаўствам. Яна дае магчымасць глыбокага пранікнення ў свет чалавечай душы праз мастацкія вобразы і сюжэты, раскрывае сутнасць жыццёвых з’яў і падзей. Яе прысутнасць у эфіры пацвярджае не толькі пазнавальную і выхаваўчую функцыі радыё, але яшчэ і эстэтычна-філасофскую, спрыяе ўдасканаленню мастацкага густу радыёслухачоў. І ў гэтым – вялікая роля літаратурна-мастацкага вяшчання, як носьбіта высокай нацыянальнай культуры.

«Слова, якое гучыць…» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госць студыізаслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Мінскага абласнога драматычнага тэатра, рэжысёр, артыст і педагог, а ў мінулым – наш калега, галоўны рэжысёр Беларускага радыё ВАЛЕРЫЙ АНІСЕНКА.

«Творчы вечар» у эфіры – 16 лістапада ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: