Поделиться:
Анонс: «Сучасны літаратурны часопіс: традыцыі і перспектывы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.10.2023
5 октября 2023
Анонс: «Сучасны літаратурны часопіс: традыцыі і перспектывы» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 5.10.2023

Мастацкі твор з'яўляецца хутчэй люстрам і творчага досведу пісьменніка, і яго жыццёвых памкненняў. А яшчэ той боскай міласці, якою лёс не абыйшоў мастака. Таму сам творчы працэс можна разглядаць як асобнае пражыванне падзеяў і з’яў, досыць займальнае і часам інтрыгуючае. Хаця пісьменнікі не любяць такіх вызначэнняў. І напісанне твора лічаць найперш працай, якую патлумачыць можна па-рознаму, але якая патрабуе высокай самааддачы.

А знаёмства з навінкамі адбываецца ў многім дзякуючы літаратурным часопісам. І хаця наша жыццё змяніла і формы, і магчымасці доступу да новых твораў, тым не менш па-ранейшаму для аўтара застаецца прэстыжным надрукавацца менавіта ў такім выданні.

«Сучасны літаратурны часопіс: традыцыі і перспектывы» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

Госці студыі – намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» паэт Віктар Шніп, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Вольга Рацэвіч, рэдактар аддзела прозы часопіса «Нёман» Таццяна Дашкевіч.

«Творчы вечар» у эфіры – 5 кастрычніка ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: