Да Вялікадня прадпрыемствы Белкаапсаюза павялічылі пастаўкі ўласнай прадукцыі ў гандлёвыя сеткі. У рэгіёнах арганізаваны кірмашы і распродажы да святочнага стала. Па традыцыі любімыя прадукты беларусаў прадаюцца з мінімальнымі нацэнкамі. 12 тысяч кулічоў толькі Клецкі вытворча-харчовы завод паставіць у гандаль да галоўнага свята хрысціян. Сёлета асвоілі старадаўнія рэцэптуры і вырабілі навінку. Пасля дэгустацыі ў фірменнай секцыі магазіна «Гарачы хлеб» узраслі заказы.
Па якіх новых адрасах наладзілі адгрузку? Хто дастаўляе святочную прадукцыю вяскоўцам? Як удалося аблегчыць работу пекарам і прадаўцам? З якой сыравіны выпякаюць пачастункі Вялікадня?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 11 красавіка ў 6.25 і 23.00.

