Поделиться:
Анонс: Ці выгадна вырошчваць азімы ячмень? – «Свая зямля», 15.07.2023
14 июля 2023
Анонс: Ці выгадна вырошчваць азімы ячмень? – «Свая зямля», 15.07.2023

Сёлета хлебаробы Камянецкага раёна першае хрышчэнне прайшлі на азімым палетку. Поўнасцю ўбралі ячмень і на некалькі цэнтнераў пераўзышлі леташні ўзровень па ўраджайнасці. На ўрадлівых глебах лепшыя гаспадаркі атрымалі больш за 70 цэнтнераў. Пасля дапрацоўкі актыўна вядуць пастаўку піваварнага ячменю ў дзяржаўныя засекі. Дастатковы запас рэсурсаў дазваляе на далейшых этапах жніва за дзень убіраць паўтары тысячы гектараў.

На якую тэхніку прыпадае асноўная нагрузка? Як засуха паўплывала на саспяванне яравых? Пад якія культуры вырашана павялічыць плошчу? Які стыль работы падчас жніва ў спецыялістаў райсельгасхарча? Якія ўзнагароды чакаюць збожжавых «тысячнікаў»?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 15 ліпеня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: