Поделиться:
Анонс: Ці выканаюць садаводы кантракты па экспарту? – «Свая зямля», 4.11.2023
3 ноября 2023
Анонс: Ці выканаюць садаводы кантракты па экспарту? – «Свая зямля», 4.11.2023

Сёлета небывалы ўраджай беларускіх яблыкаў вырашчаны ў вытворчым садзе краіны – больш за 200 тысяч тон! Эксперты лічаць, што гэта добры вынік ва ўмовах засухі і іншых прыродных катаклізмаў складанага сезону.

Уборка зараз на завяршальным этапе. У лістападзе ўдасца поўнасцю выканаць абавязацельствы па закладцы ў стабілізацыйны фонд і частку выгадна рэалізаваць, у першую чаргу, на айчынным рынку. Каб не дапусціць страт пры захоўванні і рэалізацыі, у міжсезонны перыяд садаводы разлічваюць на спрашчэнне сістэмы ліцэнзавання, інакш пад пагрозай выканання могуць аказацца кантракты і дагаворы з расійскімі партнёрамі.

Як пазбавіцца ад валакіты і бюракратыі? Як зменшыць страты ўраджаю? Ці змогуць беларускія садаводы поўнасцю выцясніць імпарт? Чаго чакаць ад дзяржавы?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 4 лістапада у 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: