Поделиться:
Анонс: У памяць аб МАРЫІ ДЗМІТРЫЕЎНЕ КАМЕНСКАЙ – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 9.02.2023
9 февраля 2023
Анонс: У памяць аб МАРЫІ ДЗМІТРЫЕЎНЕ КАМЕНСКАЙ – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 9.02.2023

«Табой я жыў, табой жыву...» – гэтыя радкі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа сталіся назвай кнігі, што выйшла ў «Выдавецкім доме «Звязда» і прысвечана яго жонцы Марыі Дзмітрыеўне Каменскай.

Укладальнікі новага выдання – нашчадкі класіка: унучка Вера Міцкевіч – навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і праўнучка Васіліна Міцкевіч – галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Пад адной вокладкай сабраны ўнікальныя матэрыялы з музейных фондаў і сямейнага архіва, успаміны сваякоў, блізкіх людзей з асяродка Коласа, дакументы, невядомыя фотаздымкі, мастацкія творы-прысвячэнні Марыі Дзмітрыеўне.

Пра задумку і канцэпцыю кнігі, а таксама ролю жанчыны ў лёсе паэта пойдзе гутарка з госцяй праграмы – Верай Данілаўнай Міцкевіч.

Вершы Якуба Коласа прагучаць у выкананні заслужанага артыста Беларусі Анатоля Жука. Запіс з фондаў Беларускага радыё 2007-га года.

Эфір: 9 лютага ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: