Поделиться:
Анонс: УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ Ў ПРАЕКЦЕ «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 16.02.2023
16 февраля 2023
Анонс: УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ Ў ПРАЕКЦЕ «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 16.02.2023

Мой сённяшні госць, дзякуючы свайму таленту, працаздольнасці і актыўнай жыццёвай пазіцыі, зрабіў вельмі шмат. Дзясяткі напісаных кніг, дзясяткі гадоў працы ў Беларускім дзіцячым фондзе і дзіцячых часопісах «Вясёлка» і «Буся», а чаго вартая яго ініцыятыва арганізацыі Рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі», які з 1995-га года займеў сталую прапіску ў Калінкавіцкім раёне, на роднай пісьменніку Гомельшчыне.

Я думаю, што ўсе нашы справы і здзейсненыя творчыя задумкі – гэта найперш уменне арганізаваць сябе і свой час. І разуменне сваёй адказнасці за дадзены Богам талент. А яшчэ трэба быць моцна ўлюбёным у жыццё, у кожнае яго праяўленне: ад самых шчаслівых узрушэнняў да глыбокага смутку і болю. І, як сказаў паэт, не дазваляць душы ленавацца...

«Слова і час» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У нашай студыі – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня рэдкалегіі часопіса «Вясёлка», пісьменнік УЛАДЗІМІР ЛІПСКІ.

Эфір: 16 лютага ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: