Поделиться:
Анонс: «Ведаць, каб любіць і шанаваць». Анатоль Бутэвіч – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.02.2026
10 февраля 2026
Анонс: «Ведаць, каб любіць і шанаваць». Анатоль Бутэвіч – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 10.02.2026

Матыў свайго, роднага, з чым чалавек кіруецца ў вялікую вандроўку пад назвай жыццё, ёсць адным з вызначальных у літаратуры. Радзіма, радзіннае, мясціны маленства, адкуль пачынаецца шлях чалавека па зямлі – гэта святое і сакральнае адчуванне для кожнага з нас.

Ўсе шляхі прыводзяць не да Рыма,
А да родных вербаў і бяроз...

Вядомыя радкі маладога Уладзіміра Караткевіча нагадваюць нам пра ісціны простыя і важныя. А каб трымацца іх, трэба верыць і рупіцца…

Госць студыі – пісьменнік і перакладчык, член навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Бутэвіч.

«Творчы вечар» у эфіры – 10 лютага ў 21.20.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: